У гэтым паведамленні рэалізуецца жаданне паказаць узаемасувязь адной экалагічнай праблематыкі з іншымі таксама сувязь бія-этыкі і эка-этыкі.
З пазіцыі Глубіннай экалёгіі ўсё ўзаемазвязана з усім. У прыродзе, якая знаходзіцца першапачаткова у раўнавазе, на кожнае дзеянне знойдзецца супрацьдзеянне, на кожную хваробу ў прыродзе маюцца свае лекі, як і на кожнае культурнае расценне знойдзецца свой сарняк ды свой паразіт. Іншыім словамі "прырда знае лепей".
Па прагнозах вучоных Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэту праз дзесяць год 70% усёй ежы вырошчваемай людэьмі на планеце Зямля будзе ГМО.
Праблема выкарыстання ГМО у сельскай гаспадарцы абумоўленна не адной і нават не двумя прычынамі. Зараз я паспрабую коратка ахапіць некаторыя з іх.
Па-першае, гэта урбанізацыя, якая цягне за сабой цэлы шэраг іншых праблем. Па дадзеным ООН зараз на момант 2013 года, у свеце прыкладна 51% насельніцтва жыве у гарадах. Але! Гэта статыстыка сярэдняя па Усім свеце. Калі браць больш канкрэтныя дадзеныя па краіанам ці нават па рэгіёнам атрымаецца іншая карціна. А атрымаецца так, што у Афрыцы толькі 35% у сярэднім-гэта жыхары горада, а у тойжа Еўропе ў сярэднім 85%! Больш даклдана глядзіце па спасылца на ООН.
Атрымоўваецца так, што фермер на Захадзе адзін павінен карміць дзесяткі тысяч га.раджан! Каб дзейсніць гэта вар'яцтва ён вымушаны выкарыстоўваць мега-магутную агратэхніку, якая сваімі плугамі вынішчае пладародны слой глебы. Больш таго, фермер павінен выкарыстоўваць ўсё больш штучных удабрэнняў, што вядзе да яшчэ больш хуткага яе знішчэння. І калі ўсё гэта ужо не дапамагае, фермер пачынае думаць аб ГМО сыравіне, якая "і у вадзе не тоне і у агне не гарыць". Ці варта выкарыстоўваць памідоры з генамі скарпіона або васьмінога? Гэта пакуль адчыненае пытанне.
Вось якое будучае вабіць "спецыялістаў" тэлеканала Расія 2 : Сельское хозяйство Мир без СХ программа на будущее.
А вось выдэаадказ тым, хто за ГМО
Пра пемакультуру вы можаце знайсці даволі шмат у сеціве, гэта зусім не праблема і гэта нават вельмі патрэбная інфармацыя для тых, хто задумаўся і мусіць нешта змяніць ў сваім жыцці. Але гэтая тэматыка тут ня можа быць раскрыта поўна , каб не было адыходу ад тэмы.
Я прывёў толькі адну пару супрацьлегласцей "ГМО vs Пермакультура", і будзе паміж гэтай парай палеміка або дыскуссія нікому невядома.
Як ГМО пагубна ўздзейнічае на арганізм чытайце тут.
Адно магу сказаць з поўнай упэуненнасцью: ГМО-гэта не рашэнне праблеммы, а толькі яе атадвіганне на больш позні срок, калі ужо можа быць позна што-небудзь змяняць...
Можа надыйсці час, калі і "неуміручым" ГМО спатрэбіцца падтрымка ў выглядзе песціцыдаў і гербіцыдаў, і іншая новая, больш моцная "хімія".
Бо абставіны: дэградацыя глебы, мутацыя шкодных арганізмаў і т.п. прывядуць да новага вітку стварэння новых ГМО якія будуць да пары да часу "устойлівымі". І так будзе працягвацца бясконца...у тэорыі канешне ж. На сам рэч бясконца гэта доўжыцца ня можа, і у рэшче настане момант калі ГМО будуць безсэнсоўнай з'явай, напрыклад сучасных антыбіётыкаў, якія хутка перастануць працаваць, таму што вірусы таксама змяняюцца. На кожнае дзеянне знойдзецца сцпрацьдзеянне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий